* * *


Далёкае — аднак жа застанецца.

А блізкае, аб чым баліць душа,

Паздзекуецца з нас і пасмяецца,

I вось яна — расстайная мяжа.

Хіба ж паслухае? Прыпыніцца на хвілю?

О, не... Ідзе да гэтае мяжы.

Яе пераступае ў чорным пыле...

Што хоч рабі — крычы, прасі, бяжы!

Не дапаможа... Вось яно знікае.

I застаецца той адзіны міг,

Калі з нас кожны ўслед яму гукае

З аблокаў зімніх і вясновых крыг.


Загрузка...