* * *


На небе — Богу, бацьку — на зямлі

Паклон, паклон і вечная пакора.

Жыць так патрэбна, як ранпей жылі,

Шануючы і хорам свой, і сорам.

Пакуль руіны хорама стаяць

I рэшткі сораму ў душы трапечуць —

Мінулае нас можа ўратаваць,

Спадзеючыся з намі на сустрэчу.

Пакуль вятры адкрыццяў не змялі

Жывога хараства жывыя душы,

«На небе — Богу, бацьку — на зямлі»,—

Прамовім разам і да продкаў рушым.


Загрузка...