* * *


Паменела святла,

А змроку стала болей.

Паменела цяпла

У горадзе і ў полі.

I холадна двару,

I холадна трамваю —

У гэткую пару

Я кепку надзяваю.

Я адчуваю сам

Яшчэ ў сваім пад'ездзе,

Як холадна дамам

Траецкага прадмесця;

Як холадна табе,—

Галінка, на карнізе,

I даўпяй варажбе,

Схаванай у Нямізе.

I хочацца тады

З наіўнасцю дзіцячай

Усе свае гады,

Як журавоў, убачыць...

Здаецца, што яны

Над галавою нізка

Лятуць у туманы

Над Свіслаччу, над Мінскам.

Ад іхняга крыла,

Ад холаду і болю —

Паменела святла.

А змроку стала болей.


Загрузка...