* * *


Не здолееш спакусу зваяваць,

Паквапішся на рай і папаванне,

I давядзецца ўсім ахвяраваць —

I мовай беларускай, і каханнем.

Лягчэй казаць пра пешта і плысці

На хвалі спадарожнай да спачыну,

Цяжэй маўчаць і думаць пра айчыну

I марыць у сабе яе знайсці.


Загрузка...