* * *


Высокіх ведаў а ці многа

Спазнаць пашчасціла табе,

Каб мог ты сцвердзіць, што нічога,

Няма нічога ў варажбе.

Што ўсё падман — і шэпт, і позірк,

I прымхі — ўсё падман табе,

I што лягчэй іголку ў стозе

Знайсці, чым праўду ў варажбе.

Пусты занятак, марнатраўства

Гібее ў цемры-варажбе...

Ніяк не зразумець табе —

Ёсць неабходнае махлярства!

Яно існуе ў варажбе,

Каб у хвіліны найцяжкія,

Мой друг, не выпала табе

Ні сцежкі горкае, ні кія.


Загрузка...