* * *


Ці гэта памяць узвышае нас?

Ці водгулле, што вечнасцю здаецца?

«Над хвалямі...»,— прамоўлю, і ў адказ:

«...сінеючага Ніла...»,— адгукнецца,

Ды не заўсёды, і знікае сон.

Радзіма — жвір, і гэты жвір сплывае.

«Ад прадзедаў спакон...» — а што спакон?

Я — ведаю, а мой сусед не знае.


Загрузка...