НОЧ 26 КРАСАВІКА 1986 года


Ноч села на палескія гароды

Радыеактыўнаю імглой,

I змізарнеў той ноччу назаўсёды

Уласны страх — стаў пташкаю малой.

Уласны страх — сапраўдны ён ці ўмоўны,—

Як верабей, што ціўкае ў галлі...

Ёсць большы страх, і ён цяпер галоўны —

Страх неба роднага і роднае зямлі.


Загрузка...