* * *


Я на цябе накрычаў,

Ты гаварыла — не слухаў...

Бліснуў запалкай адчай,

Бліснуў і не патухнуў.

Нервы, якіх не злічыць,

Той падуладны запалцы,

Што, нібы свечка, гарыць,

Не апякаючы пальцы.


Загрузка...