ЧОРНЫ СОН


Чорны сон напалохаў мяне

Сваім крыкам: «Яго пракляніце

I, настоенае па палыне,

Быццам мяса, віно праглыніце!»

Як вандроўнік — без роднай зямлі,

Дзе жыве хараство і ў балоце,

Я не бачу сябе без сям'і,

Я не чую сябе ў адзіноце.

Зоркі свецяць аднолькава нам,

I касмічныя вабяць завеі,

I палынная кропля віна

На бялюткім абрусе чарнее.

I гарынская ноч навакол

У абскубленай хустцы туману...

Я ніколі не быў дзіваком,

Гэтай ноччу, напэўна, ім стану.

Чорны сон адлятае ў імжу.

Не спазнаеш яго вандраванні.

Я на сына і жонку гляджу

Першы раз як на выратаванпе.

Чорны сон, ты звяртаўся да іх,

Ты будзіў; іх, калі яны сналі,

I, ні крыку, ні словаў тваіх

Не пачуўшы, мяне ўратавалі.


Загрузка...