* * *


Ты зразумей мяне — пасля карай,

Але пакуль што ў гэтае імгненне

Нічым, нічым, прашу, не дакарай,

Знайдзі супакаенне у цярпенні.

У гэтае імгненне прыгажосць

Пакінула мяне і азарэнне,

I толькі злосць, адна пустая злосць

Аблытала цяжкім сваім карэннем.

Я вінаваты, пават цераз край...

Прыму пасля любое пакаранне,

Але пакуль, прашу, не дакарай,

Дай супакоіцца — па вуліцы змярканне.


Загрузка...