АДЛЕГЛАСЦЬ


Была напачатку дарога,

Пасля з'явіліся колы...

Цікава, але адлегласць,

Увасобленая ў дарозе,

Не заўважыла колаў дагэтуль.

I як яе не скарачаюць

Наіўныя круглыя колы,

Яна ж усё тая — з блакітам

У цёмнай крыві, з каранямі

I з мараю жыць у Парыжы.


Загрузка...