* * *


Да скону галіне хістацца,

Няішач?

Мне з зайздрасцю не развітацца,

Хоць плач.

Зайздрошчу (напэўна, я хворы?)

Ўсяму.

I сэрцу ні ўцехі, пі зморы —

Майму.

Я гіну, а зайздрасць не гіне —

Шкрабе.

Я нават зайздрошчу, галіна,

Табе.


Загрузка...