* * *


О, колькі кніг, о, колькі кніг!

Яны — малыя і вялікія —

Не спеў, а толькі хрып і крык

У параўнанні з тою кнігаю:

У дні шчаслівыя святой,

Святою і ў гадзіны гіблыя,

У параўнанні з кнігай той,

Якую называем Бібліяй...

I дудары, і скрыпачы,

Паэты модныя й нямодныя —

Усе мы толькі чытачы

Той кнігі, з веку ў век самотнае.


Загрузка...