PARIS


Парыж, у якім я не быў.

Мне сніцца невыпадкова —

Падпаў пад ягоны уплыў

Мой дух местачковы.

Са школкі, з дзяцінства яшчз

Я памятаю загадку

Пра сена, якое цячэ,

Якому ў агні анігадкі.

Загадку адгадваў — рака,

Як наша Гарынь альбо Прыпяць,

Я піў з іх... і хоць з паўглытка

I з Сены хацелася выпіць.

I зараз я прагну таго ж,

I зараз у вершы — дзяцінства.

Праз тое і назва лацінкай,

«А гэта ужо «выпендреж»,—

Мне скажуць,— не вельмі дасціпны,

Эстрадны, бравадны»... I ўсё ж

Парыж мой, карцінны Парыж,

Парыж мой экранны і кніжны.

Вядомы з газет і афіш —

Не стануся госцем я лішнім.

Ад сноў сваіх трапяткіх

Прыеду абавязкова,

I тут, на бульварах тваіх,

Сканае мой дух местачковы.

Мне трэба сустрэцца з табой,

Як з новай нязвыклаю воляй...

Прыеду парою любой,

Як толькі Авір мне дазволіць.


Загрузка...