* * *


Нарэшце зразумеў — Купала мёртвы.

Яго няма, вачэй няма і слёз.

Ёсць толькі шал уласнае аорты,

Ёсць толькі ім пазначаны мой лёс.

Ёсць толькі спеў падманнай маладосці

I будучыні кволенькі абрыс...

I тое ёсць, што ўласныя пазногці

Я да крыві праз гэты верш абгрыз.


Загрузка...