* * *


Не проста крыўдзіць-абражаць

Кагосьці сумнаю парою,

А слова жорсткае сказаць

Захочацца дзеля настрою,—

Дзеля натхнення, каб далоў

Збыць непатрэбшчыну сумнення.

Якою поўны да краёў

У кожнае сваё імгненне...

Пасля — за дальняю гарой,

Пасля — за бліжняю лагчынай

Любой часінай і парой,

З любой нагоды і прычыны

Наноў пяшчотнае шукаць,

Сумненням тоеснае слова,

I па-дзіцячы вымаўляць

У пэўнасці пайдастатковай.


Загрузка...