* * *


Розніцы паміж царквой і тэатрам, здаецца, ніякай.

I там, і тут — спектакль,

I там, і тут — гледачы і акторы.

I там, і тут — храм.

Толькі ў царкву я заходжу проста —

Адно толькі зняўшы кепку,

А каб трапіць у тэатр —

Патрэбен білет.

Але хутка надыдзе час,

Калі знікнуць білеты

I ў тэатр можна будзе заходзіць,

Як і ў царкву,—

Адно толькі зняўшы кепку.


Загрузка...