Дык вось яна, якая страта —
Дзень пахіліўся да мяжы.
Няхай сабе, такога страху...
I ўсё ж нядобра на душы.
Ен быў адзіны... Непамысна,
Што ён, нібыта сірата,
Застаўся ў цемрадзі бязлістай,
З галінкай прагнучы ліста.
Нам перадаў сваё праменне
I сокі светлыя свае
I з адзіноты задумення
Журботны голас падае.