* * *


Жаданы покліч проста зразумець,

Калі ён поўны моцы непрадбачнай.

Калі на могілках старая медзь

Увасабляе тую моц удзячна.

Калі дзеля паэзіі жывеш

I духу той паэзіі адданы,—

Тады ніякіх не існуе меж

Паміж табой і поклічам жаданым.


Загрузка...