* * *


Як цяжка на імгненне стаць

За разумнейшага разумней,

Каб словы простыя сказаць:

«Даруй мне, мілая, даруй мне».

Каб з тою боскай прастатой

Вярнуць, пазбегнуўшы адчаю,

I разуменне, і спакой,

I не астылы кубак чаю.


Загрузка...