А страх заўсёды — зблізку ці здалёк —
Прыходзіць уладарны і таемны,
Ды ўсё ж і ён — звычайны матылёк
Перад прасторай, матылёк імгненны.
Слых пасталелы, паглыбелы зрок
Не выявяць прычыны вераемнай —
Як свет пачаўся? Кружыць матылёк,
Не чуючы адказу, над пытаннем,
Якое пібы велічны папрок
I нашым сненням тлумным і жаданням.