ВУЧАНЬ


Пішу — маю ў тым асалоду,

Рыфмую — «табе» і «сабе».

Ад раніцы і да заходу

Пілую вучнёўства калоду

Да зморы, да болю ў гарбе.

I колькі яшчэ давядзецца

Пісаць-рыфмаваць неўнапад?

Вучнёўства — ці стане майстэрствам?

Вучнёўства аблытала сэрца

I ўжо ні туды, ні назад.

Назад — сапраўды немагчыма.

Туды — ёсць надзея, аднак

Надзея з пустымі вачыма,

Надзея з хадою качынай —

Ёй верыць? Хацеў бы. Ды як?

Яна ж на бальшак не выводзіць,

А так — па дрыгве, па куп'і,

Па жвіры і зноў па балоце —

Вядзе, і падманліва ў слоце,

Як жабы, пяюць салаўі.

Яе не папросіш: «Даволі»,

Не крыкнеш у твар: «Адыдзі!»

Па жылах цячэ алкаголем,

Звісае пятлёю са столі,

Смяецца і цвеліць: «Глядзі,

Вяроўка — таксама ж магчымасць

Наблізіць сябе да багоў.

Ты шыю не сцісквай плячыма,

Паперу бяры і прычыну

Тлумач: адышоў да майстроў.

Маўляў, пры жыцці не ўдалося

Стаць майстрам (ён гэтакі — лёс),

Аднак жа даволі знайшлося

Рашучасці ў шэранькім лёсе...

I вось — у нябёсы панёс».

Штукарка. У гэтыя штукі

Хіба што адпеты вар'ят

Паверыць без лішняй прыпукі,

Уздыме пабраклыя рукі —

Ахвяра і сам сабе кат.

А я не вар'ят, не падучы,

I ўсе адхіленні мае

У тым у адпым, што я — вучань,

Рамеснік, якому балюча

Глядзець на «майстэрствы» свае.

Як боскую светлую ласку

Прымаю жыцця кожны міг,

Пражыў ці не большую частку

I трапіў у боль, пібы ў пастку,

Шапчу... А мой шэпт, быццам крык.

Крычу і сябе разумею,

I ў тым разуменпі адно:

Хачу развітацца з надзеяй,—

А як развітацца? Не ўмею.

Закрыць, нібы накрыўкай дно?

Забыцца на вуліцы недзе?

На спезе пакінуць? Ды не,

Нішто ёй не стапе на снезе,

На лёдзе нішто, па жалезе...

Дарма ўсё! Яна ж ува мне!

Вось тут, каля сэрца,— цяжкая,

З сябе не нагоніш, ані,

Бо гэта падзея пустая,

Як тая нухліна, пускае

Глыбей і глыбей карані.

Самому — на снег, на жалеззе?

Упасці на лёд, растапіць —

Хай цела ў палонку пралезе,

Ні гімнаў яму, ні паэзій —

Нічога. Ды хочацца жыць.

Адзінае выйсце — майстэрства.

Адзіна шчаслівы зыход:

Вучнёўскія путы раздзерці,

Стаць майстрам і майстрам памерці,

А там — хоць палын, хоць асот,

Вядома, на ўласнай магіле...

Пакуль жа пакутна марнець...

Да самай апошняе хвілі,

Да скону прабуючы крылле,

А ў неба ні раз пе ўзляцець.

Вялікія, дапамажыце!

Іван Дамінікавіч, Вы

Няслі ў сабе нашыя жыцці,

За гэта і джалы, і кіпці

Да Вашай паўзлі галавы.

За гэта, як ордэн, пакуты,

За гэта ж і памяць, як храм...

Таксама да страху прыкуты,

Вы зведалі тыя мінуты.

Што Бог ахвяруе майстрам.

Гадзюкаю тая падзея

Ад Вас адышла, адпаўзла.

Надзея, з якою тупее,

Надзея, з якою нямее

Душа і прыходзіць імгла.

Прашу я — зрабіце такое —

Няхай ад мяне адпаўзе!

Вы ж маеце сілу, з якою

Аблокі ў блакітным спакоі

Да Бога стаяць у чарзе.

Вы — майстар, а майстар умее

Самога сябе ўваскрасіць.

Пакуль у душы залацее

Іскрынка сапраўднай надзеі —

Вас буду прасіць і прасіць.

Як вучань, што ў лапленай свіце,

Хіба ж я багата хачу?

Патрэбныя словы шапніце,

Святыя радкі падкажыце,

Чым хочаце, тым заплачу.


Загрузка...