* * *


Жыццё Сцяпана Гаўрусёва

Вадой Дняпра і родным словам

Было прасвечана да дна.

У ім віры былі і сховы,—

А зайздрасці? Хоць выпадковай?

I нават кропля не відна...

Усё, браткі, усё, усё вам,

А мне паэзія адна.

Харон свае не сушыць вёслы.

Па годзе восемдзесят восьмым

Паэт дайшоў да лодкі сам

Узнёсла — ў годзе высакосным...

I гэта так, ён быў узнёслы,

Як Лысагорскі напісаў.


Загрузка...