* * *


Адзін пяе, другі сапе —

Працуюць творчыя натуры

Не для культуры, для сябе,

Але ж выходзіць для культуры,—

Бо ж ёсць нядрэнныя тамы,

Карціны, фільмы і брашуры...

Няўжо й Купала, як і мы,

Таксама не дзеля культуры?..


Загрузка...