Іван Іванавіч Каласок падаў мне тэлевізійную праграму:
— Сёння на нашым стадыёне сустракаюцца каманды «Агонь і полымя» — сталявараў і «Колас» Зарэчнага раёна. Давай бліжэй да тэлевізара... Май на ўвазе, я хварэю за каманду «Колас»...
Ідзе першы тайм. Адзінаццатая хвіліна. Лік 0:0. Шайбу забівае Ткачэнка з «Агню і полымя».
— Ура-а! — закрычаў я.
— Зусім нетактоўна,— зрабіў заўвагу Іван Іванавіч.— Трэба моўчкі, у душы на ўсё рэагаваць, а ты... хоць вушы затыкай. Нее, такога балельшчыка нельга пускаць на стадыён.
— А, пустое! Зірні, зірні, як адпускаюць коласаўцаў,— не звяртаў я ўвагі на гаспадара.— Давай, давай, шуруй, хлопцы! Яшчэ шайбу! Ооо...
— Ну, што, дзе твая шайба? Трасцы! Не такія коласаўцы, каб паддацца. Крычы, не крычы... Вунь, пайшлі ўжо ў наступ... Ур-ра-а! Ёсць! Шайба!..— Не паспеў я апамятацца, як ён схапіў мяне за каўнер кашулі. Я адчуў, як пасыпаліся на падлогу гузікі...