«Культурна жывём...»

Апанас Дзям'янавіч сядзеў на новай канапе, глядзеў на персідскі дыван. А ногі міжволі шоргалі па другім, амаль такім жа. Што ні кажыце, а дываны ў яго — пашукаць такіх. А трумо? 3 Ленінграда прывёз. Стане тэта жонка перад ім прымяраць новыя сукенкі — і ў люстры другая такая. От ужо трумо!

А паглядзіце тэлевізар-камбайн. Першым у пасёлку набыў Апанас Дзям'янавіч. Радуе і халадзільнік. Не сказаць ужо, каб ён быў заўсёды забіты каўбасамі. Не. Прывёз яго ў кватэру Апанас Дзям'янавіч з іншай мэтай, для ўпрыгожвання. А каўбасы можна і ў склепе захоўваць. Яшчэ лепш кожны дзень свежыя браць. Затое загляньце на кухню — і адразу ўбачыце халадзільнік. Культура!.. А шафа! Апошні ўсхліп моды.

Апанас кліча жонку:

— Маруся, га, Маруся, хадзі пасядзім. Сёння ж нядзеля.

Маруся прыходзіць. Цяпер яны ўдваіх любуюцца шафай.

— Дарагая,— кажа жонка.

— 3 нашых ніхто не мае такой.

— Яшчэ б! Культурна мы, Марыя Пятроўна, жывём. Культурна.

— Культурна, Апанаска. А вось Фіма і Эла адстлымі нас лічаць. Маўляў, загрувасцілі кватэру, а кніжкі ніводнай.

— Кніжкі? На які д'ябал яны нам здаліся. Хопіць, што некалі ў школе чытаў.

— Яшчэ людзі кажуць, што мы ў кіно не ходзім, у тэатр.

Апанас аж ускоквае:

— Гэта я каб у тэатр хадзіў, грошы дарэмна плацiў. Не. Хопіць з мяне і тэлевізара.

— I я ж, Апанаска, за гэта.

I Марыя Пятроўна бліжэй садзіцца да мужа.

Позірк Апанаса спыняецца на «Родным слове». Сына Паўліка падручнік застаўся. Апанас дастае кніжку зпад шафы і шпурляе на вуліцу. Воблака пылу вырастае. Апанас Дзям'янавіч плюецца і гаворыць жонцы:

— Культурна, Маруська, жывём! Культурна!

Загрузка...