Пчала цi муха?

Іван Артамонавіч аўтарытэтна заяўляе, што сына за правае вуха ўкусіла муха. Ну, самая звычайная, што ў хату залятае. Жонка Параска сцвярджае, што ўкусіла не муха, а пчала. I не за правае вуха, а за левае.

Іван Артамонавіч ужо некалькі гадзін даказвае, што менавіта муха. I менавіта за правае, зверху. У гэтым ён упэўнены, як у тым, што калі ідзе дождж, то абавязкова з неба. Папершае, джала не засталося, а падругое, насякомае, якое ўкусіла Воўку, не гудзела.

Жонка і слухаць не хоча. Яна мае цвёрдую падставу. Папершае, двухкрылае насякомае, перш чым укусіць Воўку, загудзела. Падругое, Воўка мог джала з перапуду і рукою выдзерці.

У доме Стаканчыкавых разгарэўся сыр-бор. Іван Артамонавіч не мог сцярпець знявагі жонкі і назваў яе рыпучым дрэвам. Ну, а раз так, пайшла ў атаку і Параска. I паколькі яна адносіцца да катэгорыі слабога полу, то надзела на галаву Івану рэшата.

Суседзі спрабавалі памірыць Стаканчыкавых:

— Ніякага прымірэння,— заявіў Іван Артамонавіч,— я ўпэўнен, што муха!.. Я чалавек прынцыповы...

— 3 дому сыду, а на сваім застануся. Пчала,— лямантавала жонка...

I тут у кватэру ўбягае Воўка.

— А мяне ніхто і не кусаў. Вуха я ручкай нацёр...

Загрузка...