Выпiўка з дырэктарам

Калістрат Спіца з'явіўся далека за поўнач.

— 3 кім сёння піў? — накінулася жонка.

— 3 дырэктарам.

— Палам Палычам?

— Эге ж! Прыехалі позна, намерзліся, вось ён і запрасіў: «Давай, Калістратка, пагрэемся. Колькі таго жыцця! Заадно паглядзіш, як жыву».

— Што ж, тады кладзіся спаць.

А назаўтра якраз была нядзеля. Апрануўшы новы шаўковы халат — яго падарунак на дзень нараджэння — і падвязаўшы фартух у пеўнікі — таксама падарунак,— яна такой прыгожай увіхалася на кухні.

А на стале пляшка «Белавежскай». Цуд ды годзе! Раней, каб хто бутэльку прынёс, Марына вытурыла б, і раптам...

Спіца смачна аблізваўся. Такое і не прысніш. Зайшоў на кухню, лісліва запытаў:

— 3 якога такога выпадку мой нос чарчыну чуе?

— Ты што думаў? Хочаш, каб я ў даўгу перад дырэктарам засталася? Не-э-э!.. Апранайся ды ідзі запрашай чалавека...

«Што гэта я нарабіў? Піў жа з Рыжым Федзькам. Пры чым тут дырэктар? Цяпер усё?..»

У Калістрата аж ногі падкасіліся.

Загрузка...