Кот-здрадник

У нашым доме толькі і было размоў пра наш улоў. Хвядос Гэблік нават усёй пяцярнёй крыж клаў на лоб і аўтарытэтна гаварыў:

— Каб з месца мне не крануцца: шчупак з паўметра ўзяўся. Ох і намучыўся з ім Алесь!

— I няўжо гэта на вуду?

— А што тут дзіўнага? Раней бывала...

I цікаўныя ўжо спяшаліся да дзядзькі Нупрэя. Ён таксама ў нашым доме жыве і рыбачыць. Для іх Нупрэй — аўтарытэт. Пагладзіўшы сваю рыжую бараду, ён кажа:

— Шчупака я таго не мераў, але калі зайшла гамонка, скажу адно: больш за два кілаграмы быў.

Усе жыхары нашага дома пыталі пра наш улоў. Ім карцела праўду ведаць. А паколькі я — гэта той самы Алесь, нашы суседзі спынілі ў двары мяне і сталі пытаць:

— Алеська, і не сорамна табе такую рыбіну самому з'есці. Хай бы нас запрасіў на яе. Твая закуска — наша...

I тут здарылася непапраўнае. 3 пад'езда выскачыў наш кот Васька, а за ім з крыкам ляцеў мой сын Сашка.

— Татачка, лаві ката, рыбу тваю праглынуў! Суседзі паглядзелі на ката, які ў зубах трымаў хвост сіляўкі.

З'еў кот нашу славу...

Загрузка...