Няўмека

Ажаніўся я з Аўдэляй па вялікаму каханню. Ужо на апошнім курсе нашага бухгалтарскага тэхнікума мы і дня не маглі пражыць адно без другога. У яе былі блакітныя вочы і прыгожы голас. Яна часта тым голасам пела мне:

— Родненькі мой Стасік! Ты — самы разумны, самы прыгожы. Хоць на край свету пайду з табою. Басанож, у адной сукенцы.

Вучыўся я някепска. А калі быў на практыцы, нават галоўнага бухгалтара падмяняў у раённай нарыхтоўчай канторы.

I вось мы — пажаніліся.

А праз год-другі мне давялося спусціцца з аблокаў. Заціх у маім сямейным садзе салавейка. Аўдэля ўжо не гаварыла, а кухонным нажом па сэрцы рэзала:

— Якая я гаротная! Каму лес свой даверыла! Ці ж мужчына ты? Нi цвіка забіць, ні дадатковую капейку прыдбаць.

А я стараўся. Пакуль прыйдзе мая любая з работы, і вячэру згатую, і ў кватэры прыбяру. Ды толькі ў падзяку вось гэта:

— Баба!

А то, бывала, градкі ўскапаю, памідорчыкі ды бурачкі пасаджу. А жонка і тут:

— I хто цябе прасіў у агарод лезці?!

А колькі за дровы папрокаў было:

— Ну і дроўцы! Пацурбалкі нейкія. У суседа Кастуся вунь паленцы — залюбуется. Самі ў печ лезуць.

А ў апошні час за ганак Аўдэля стала мяне церабіць:

— I куды толькі глядзіш, няўмека? Усё развальваецца. Мо паклікаў бы людзей з камунгаса, калі сам адрамантаваць не можаш.

Я выбраў момант, калі жонка была ў камандзіроўцы, і ўзяўся за ганак.

З'явілася ў двары мая палавіна апоўдні. Ды перш, чым у хату зайсці, залюбавалася ганкам. То з аднаго боку паглядзіць, то з другога.

— 3 камунгаса людзі былі? — спытала.— Вучыся, целяпень. Лялечка, а не ганак. Пакліч таго майстра. Пачастуем. Няхай табе сорамна стане.

— Ну,— кажу,— накрывай стол.

Калі жонка ўсё зрабіла, я заходжу ў пакой, за стол саджуся. Ды да каўбаскі з відэльцам цягнуся. А жонка бац па руцэ: «Куды лезеш — то майстру».

— Во ён,— кажу,— той майстар. Я.

Аўдэлю маю нібыта шэршань за спіну дыбануў. Ажио да столі ўскочыла.

— А я ведала, што з-за такой дробязі ты не будзеш турбаваць людзей з камунгаса. Не дарос. Ды і ганак — смяхоцце адно.

I сунула бліжэй да мяне талерку з каўбасой: «Раз ужо нарэзала — то еш, няўмека...»

Загрузка...