* * *


Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок,—

Павінна след пакінуць ці

Хоць там які слядок.

I славу ўсіх сваіх вякоў

Не тое што забыць,

А ўліць яе ў чужую кроў,

Каб тую кроў, чужую кроў,

Навек сваёй зрабіць.


Загрузка...