Я I ВЕЦЕР


Я чакаю,

I вецер чакае са мной.

Ён — то ўверсе, то ўнізе.

Ланцужком

Ён пагойдваецца за сцяной

I пазвоньвае па карнізе.

Я кахаю,

I вецер кахае цябе,

Адзіноту трывае...

Патухаюць

На мяккім ягоным гарбе

Іскры позніх трамваяў.

Я спяваю,

I вецер таксама пяе.

Каля нашага ложка

Ён сагрэе

Халодныя пальцы свае

У сукенцы тваёй і панчошках.


Загрузка...