* * *

Дымам на веі — клеіцца стома.

Чуць, як гаворыць з ветрам салома.

3 ветрам — салома, з кроплямі — голле,

3 сэрцам нявольным — вольная воля.

— Йдзі сюды, сэрца, — дам табе крылы:

Лётай, кружыся, дзе табе міла.

Будзе халодна, будзе й галодна,

Але ж затое — шчасна, свабодна!

— Позна мне, цяжка, — сэрца казала. —

Чорнае лоззе вены працяла.

Чорнае лоззе, мокрае лісце —

Не адарвацца. Вось бы калісьці...

Загрузка...