ГОРАД


Афiшы, перахрышчаныя клеем,

Чытаюцца дзяўчынкай па складах.

Новабудоўлi моцна пахнуць глеем,

Вартаўнiкi сумуюць пры складах.

Хлапечае жыццё мiкрараёнаў

Заблыталася ў бiтумнай смале.

Будзiльнiкам зялёным, электронным

Мiргае вока часу на стале.

Загрузка...