Камень — валун чырвоны,
Цёплы, зацяты, чуйны -
Слухае крык вароны...
— Камень, паўстань! — крычу я.
Спудзiлiся вароны.
Ветры валун паднялi.
Сонцам безабаронным
Камень паўстаў з зямлi.
Крохкiх маланак блiцы,
Ляскат i трэск перуна
Падаюць у навальнiцы.
Чырвань гарыць валуна.
Як на вiльготнай глебе,
Камень стаiць у небе.