Казік надзеў зялёны капялюш,
Пайшоў у сад збiраць свiнням ападкi,
А там, у жоўтым шапаценнi груш,
Убачыў Казiк сiнi фартух маткi.
Яна iшла праз агрэсту кусты,
Праз мiтусню камарыкаў-казюрак,
Праз водар яблык, моцны i густы,
Праз кветкi i лiсты рудых настурак...
Шасцелi на паўзмежках пацукi,
Трымцелi i гулi чмялi, жукi i восы...
Казюк прыпаў да матчынай рукi,
Расцiснуты здарэннем, безгалосы.
І змоўклi восы, пацукi, жукi,
Чмялi. Як бурачковая агатка,
Сляза зляцела з матчынай рукi,
І прыпынiлася на хвiлю ў садзе матка.
А можа, й не хадзiў наш Казiмiр
У сад, не сустракаў той любай маткi?
Дый не, стаiць вядро, а ў iм ападкi,
Дый у агатках-слёзах шэры жвiр.