СМЫК


Зарыпела, запела падлога.

Дзверы грукнулi. Бразнуў замок,

І панесла мяне дарога

Нi назад, нi наперад, а ўбок.

У тым баку нават поле з гора

Валунамi даўно зарасло,

І шырока-глыбокае мора

Жорсткiм жвiрам-пяском заплыло.

Там не сыплюцца ветры дажджамi

І не падае цiхi снег.

Там варушацца пад грудамi

Ненароджаны плач i смех.

І знайшоў я там стрэльбу i штык.

І зрабiў я з iх скрыпку i смык.

Загрузка...