КВЕТКА


Цар-лясун залатымi вачыма

На чырвоную кветку глядзiць,

І хiстаецца кветка няспынна,

Пад сасною крывёю гарыць.

Гэта папараць нарадзiла

У цёмным шэпце вiльготных дуброў

На Купалле чароўнае дзiва

Мiж аголеных каранёў.

Той, хто знойдзе чырвоную кветку,

Будзе шчасце трымаць у руках,

І таму на Купалле спрадвеку

Пачынаюць малойцы шукаць;

А знаходзяць малойцы красунь,

І рагоча, рагоча лясун.

Загрузка...