Дужыя рогi быка
Цяжкае сонца трымаюць.
Шчыльную чырвань рака
Коцiць. Каменнi спяваюць
Хорам глухiх галасоў.
Вецер гарачы хiстае
Поле рудых каласоў.
Стомлены дзень памiрае.
Прысак згарэлага дню,
Шарай гадзiнай названы.
Вiльгаць расы ў цiшыню
Сыпле. Прыродай абраны
Бык павярнуў галаву -
Падае сонца ў траву.