СПЕВЫ


Я спяваю i слухаю песню,

Выдумляю, складаю казкi,

І надзею на лепшае пешчу,

І чакаю любовi i ласкi.

Хмары белыя, песнi волi

Праплываюць над галавою;

Я iду па бязмежным полi

І шукаю адно — спакою.

Сонца дымна-халодным шарам

Млява плавiцца на даляглядзе -

Чырванеюць, рудзеюць хмары,

І знiкае надзея ў паглядзе.

Я пад зорамi засынаю;

Толькi ў снах усё роўна спяваю.

Загрузка...