НАРАДЖЭННЕ


Варушыцца, крэкчучы, цемра.

Цярушыцца шолах i шэпт.

Бязмерным зрабiлася цела

І страцiла пошукi мэт.

Навобмацак слухаю сцены,

Іх стогны ў бязмежнай iмжы.

З'явiлiся хiсткiя ценi,

Кранулi за крылы душы

Пытаннем: — Ты хто? І што страцiў?

Чаму не крычыш, а маўчыш?

Першай з'явiлася мацi,

Кiнула ў цемру крыж -

Бурыцца цемра маны...

Грукнула сэрца сцяны.

Загрузка...