ДЫМ


Не хапiла слоў, хапае слёз

На матыў адвечнай песнi песняў.

Што казаць, такi ўжо выпаў лёс —

Развiтацца ў ядлаўцовым лесе.

Ты не ўмееш плакаць па начах,

У пару бяссоннiцы бязбожнай;

Замярзаюць слёзы на вачах...

Хто ж такому гору дапаможа?

Я патрапiў у замкнёны круг -

Плача побач iншая жанчына,

А навокал ядлаўцовы дух,

Дымная сiнеча прад вачыма.

Мо на лёс не варта наракаць?

Немаўля заснула на руках...

Загрузка...