РЭЗАНАНС


Дзе пыл курэў на аўтастрадзе,

На перакуленым адчаi,

Як на цэментнай балюстрадзе,

Сядзела кафельная чайка.

З малакаштоўнага металу

Яе халоднае сардэчка

Механiстычна грукатала

Памiж дарогай i мястэчкам.

Глядзела пудзiла з гарода,

Як за прыватнымi садамi

Жаўцела вежа льнозавода

Над залацiстымi стагамi.

Два срэбныя малакавозы

Правуркаталi да сталiцы...

Звiнелi пудзiлавы слёзы,

Бо чайка мусiла разбiцца.

Памiж сталiцай i мястэчкам,

Памiж кюветам i гародам

Яе латуннае сардэчка

Знайшлi калгасныя льнаводы.

Загрузка...