Іду праз боль да разумення слова,
Губляю цела, сон i пачуццё,
Губляецца астатняя ахова -
Безабаронным робiцца жыццё.
Халодны, вадкi, цвёрды, цёплы космас
Стаiць у рухах i над мiтуснёй...
У вогненных, блiскуча-белых космах
Палае праўда, знiтаваная з хлуснёй...
А ён адзiны, той, хто мае права -
Стаяць, не варушыцца, не крычаць.
Ён — космас, i яго над намi слава
Спакоем прымушае ўсё гучаць.
І мы гаворым, блытаючы словы,
Спяшаючыся зразумець сябе,
Чытаем у падручнiках умовы,
Не ведаючы, што сказаць i дзе...
Ідзе, iдзе праз космас нерухомы
Мой верад — мой пякуча-жорсткi боль,
І кiдаецца ў небыццё са стромы...
Крывёю пахне новай думкi соль.