Сучасная Ніке


Меднавалосая Ніке ішла прада мной.

Яе шавялюра дымілася пахам маёй даўняй спадзевы,

Што ёсць іншы свет, недзе там, за сёмай ракой:

Рухліва-прынадны і першаісна-боска-напеўны,

Дзе ў жывых кругах нагрэтага святла

Расхінутыя свету па-дзіцячы душы;

Куды, аднак, ніколі не ступіць мне, нават ў снах.

Ішла, крылатая. Мой цень — за ёй, меднавалосай,

Той, што адтуль з’явілася, мабыць, на міг,

Каб абцякальнымі абрысамі акругласцей сваіх,

Перамагаючы, тутэйшае жыццё наўкольнае абагавіць.

Загрузка...