* * *


О, як гады празрыстыя ляцяць,

Калі, у позні час жыцця,

Любоў шалёная прыходзіць.

Як ранняй слодычы вяртаецца ажур,

Як маладосць варушыцца на сподзе!

Як хочацца душэўнага цяпла

І шчасце шчасцем затрымаць!

Але няма спагады у прыродзе.

На свеце радасці няма.

Ёсць толкі полымя адно, гарачае,

Якім гарыць і неба, і зямля.

Загрузка...