Лета ў самоце. Лета ў жалобнай цішы.
Адзін-аднюткі. Тулю да сэрца твой малы партрэцік.
Туга па страчаным мяне сабой калыша.
О, мае хмары атлантычныя і філіпінскі вецер!
О, філіпінскі вецер мой і атлантычнае пахмар’е,
Тугі па страчаным вы неразборлівыя дзеці!
Глушу свой боль балючымі музычнымі пажарамі,
Ў пажарах гэтых мілая каханым целам свеціць.
Плыву праз ночы ноч, аслеплены самотай лета,
На ўзвейных крылах філіпінскіх ветраў.
Туга па страчаным расце ўва мне балючай цішай
І, як тапельца ў цінах, мроямі музычнымі калыша.