Ведаю, ведаю — свет быў перада мною!
Але й ведаю, што ён існуе са мною, ува мне і праз мяне
ды будзе — калі мяне не стане.
І ведаю — верай — што раней не было мяне такога,
што Жыццём к жыццю пакліканы, пэўна, цалкам выпадкова
з ланцуга арганікі, невядома як доўгага.
І хтосьці даў мне разуменне сябе і свету,
і патрэбу будавання сэнсу для вялога і малікага,
і каб ведаў, што Жыццё — хоць вечнае — для мяне
не вечнае. Яно сталася тут, на гэтай планеце, знічам
у парыве таемным чагосьці да нечага таямнічага
і, споўніўшы сваё прызначэнне, жыццяў не пытаючы,
перацячэ праз усё вядома жывое і род чалавечы
і станецца формай, відавочна, яшчэ больш дзівосна-магічнай —
Але ўжо там, за тым мурам, адкуль ні Слова, ні Рух нас не паклічуць!