Зверху востра сляпіла святло.
Прыціснуты к цвёрдай паверхні,
Я пусткай валодаў сваёй,
Крыкам я быў, і крык быў тлом.
У балесна-імглістай лагодзе,
Вільготнай гарачцы сноў
Мне рукі забралі абедзьве, найменей,
І вярбе аддалі за акном.
Галяк, што ірве апендыцыт,
Бы шылам — пальцамі: цыт і цыт!
А прага размовы ў прыродзе —
Як жэрдкі і белага пеўня
Ці выбітай шыбіны з клёнам.
Таму там на голлі зялёнай слівы
Вешаўся нехта вельмі шчаслівы,
А побач кнігу пісаў шалёны.
І такая там ціш адхімічана,
Што ў тэрмометрах топіцца ртуць
І чутно — з начнікамі начніцы
Усё сарочкі вар’ятам ткуць.