Неверагодна. Чорная музыка ўладарыць Варшавай,
Усе вуліцы робіць непраезнымі аднолькава.
Хто б ні з’явіўся — ідзе крокам Раскольнікава,
Усе жанчыны — найпрыгажэйшымі вабнымі полькамі.
Блізкае ад мяне адплывае і стаецца неймаверна далёкім.
Хоць вечар неонамі пісьмаў к сабе прыйсці запрашае,
На скрыжаванні стаю, як калісь, і адчайна цалую твой локан
І бачу зноў тое, як размінаюцца нашых двух жыццяў аблокі.
Як і тады, пра сябе я й цяпер ведаць нічога не ведаю,
Чую адно, што нельга чагосьці ўсё мне. І гэтае нельга ўсё бліжай —
Як нельга пайсці адначасна ў шчаснасць Новага свету,
Калі ўжо пад чорную музыку йдзеш вуліцай Святога крыжа.